Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школьнікі Лідчыны ўнеслі асабісты ўклад ў навядзенне парадку на тэрыторыі горада 28 лютага 2019 года, прыняўшы ўдзел у акцыі "Мой мікрараён – маё асяроддзе”

Дата: 26 февраля 2019 в 10:04, Обновлено 14 марта 2019 в 16:28
639 просмотров

Прыродаахоўная акцыя праводзілася па ініцыятыве упраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама і дзяржаўнай установы адукацыі “Лідскі раённы экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі” у рамках мерапрыемстваў Года малой радзімы.
Мэта акцыі: стварэнне на тэрыторыі мікрараёна здаровага, экалагічна чыстага, бяспечнага і камфортнага асяроддзя.
Задачы:
далучэнне навучэнцаў да практычнай прыродаахоўнай дзейнасці;
фарміраванне экалагічнай культуры;
выхаванне патрыятызму, любові да малой радзімы, дабрыні і беражлівых адносін да прыроды.
Удзельнікі: навучэнцы 8-11 класаў (старэй 14 год) Ш №15, СШ №17, Лідскі РЭЦДзіМ.
Удзельнікі прыбралі ад смецця тэрыторыю мікрараена ўздоўж аўтатрасы па напрамку “Магазін “Алмі” – мікрараен “Маладзежны”.
Установы адукацыі, якія прынялі ўдзел ў акцыі, атрымалі сертыфікаты.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.