Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Па старонках Дзенніка вандроўніка

Дата: 9 марта 2022 в 09:27, Обновлено 9 марта 2022 в 09:30
Автор: Ярошко Т. И.

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні раённага этапу рэспубліканскага конкурсу

«Па старонках Дзённіка вандроўніка»

Дадзенае Палажэнне вызначае агульны парадак  і ўмовы  правядзення раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзенніка вандроўніка» (далей – Конкурс). Дадзены Конкурс праводзіцца ў  рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэта край Радзімаю заву». 

Арганізатары Конкурсу: упраўленне адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі  «Лідскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства».

Мэта Конкурсу  - фарміраванне патрыятызму ў  вучняў праз далучэнне іх да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.

Задачы Конкурсу: садзейнічаць  удасканаленню сістэмы турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі Лідскага раёна; развіваць адукацыйны турызм, творчыя здольнасці вучняў; спрыяць выхаванню пазнавальнай цікаўнасці вучняў у галіне пашырэння і паглыблення ведаў аб прыродзе, гісторыі і культуры роднага краю.

Конкурс праводзіцца ў перыяд з 4 сакавіка па 18 лістапада 2022 года.

У конкурсе прымаюць удзел вучні дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 1-4 класы і 5-11 класы.

Вучні індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў непаўналетняга) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка (далей – Дзённік), у якім фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.

Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства» (https://centrturgrodno.znaj.by/аддзел краязнаўства і экскурсійнай дзейнасці).

Конкурсная работа складаецца з Дзённіка і творчай работы па адной з намінацый.

Намінацыя «З алоўкам у вандроўку»

Прадстаўляецца творчая работа інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі. Матэрыял павінен змяшчаць: завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу).

Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў надрукаваным і электронным выглядзе, памер тэксту не павінен перавышаць 6000 знакаў (з прабеламі, шрыфт Times New Roman 14 пт, міжрадковы інтэрвал – 1,5). Матэрыял павінен мець тытульную старонку з указаннем вобласці, раёна/горада, поўнай назвы ўстановы адукацыі, назвы матэрыялу, прозвішча, імя (без скарачэнняў), узросту (клас) аўтара работы; прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасады і кантактнага нумара кіраўніка работы. Пажадана да матэрыялу, напісанага на рускай мове, уключаць тытульную старонку на беларускай мове. Ілюстраванне конкурсных работ аўтарам не забараняецца.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

змястоўнасць (адпаведнасць зместу назве матэрыялу, паўната раскрыцця, арыгінальнасць задумы);

адлюстраванне ў матэрыяле аўтарскай пазіцыі (самастойныя і абгрунтаваныя меркаванні, адпаведнасць зместу ўзросту аўтара);

адпаведнасць жанру (нататка);

граматнасць;

арыгінальнасць дызайну.

Намінацыя «Убачанае ў пікселях»

Удзельнікі конкурсу наведваюць падчас экскурсіі/паходу памятныя мясціны, робяць якасныя фотаздымкі/фотаздымак, відэазамалёўкі на любы лічбавы носьбіт (фотаапарат, тэлефон, камера) і размяшчаюць у сацыяльных сетках з хэштэгамі #вандроўнік_гоцтік #рцэкРБ #конкурс #дзённік_вандроўніка. Візуальны матэрыял дапаўняецца кароткім апісаннем зафіксаванай падзеі (свабодная форма апісання з указаннем месцазнаходжання, маршруту экскурсіі/паходу і г.д.; дапускаецца выкарыстанне мастацкіх прыёмаў).

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

арыгінальнасць ідэі і кампазіцыйнага рашэння;

якасць фотаздымка/фотаздымкаў, відэазамалёўкі (выразнасць, яснасць);

арыгінальнасць апісання (без перагружанасці інфармацыяй);

папулярнасць дадзенага поста ў сацыяльных сетках.

Для ацэнкі дадзенай намінацыі прадстаўляецца спасылка на пост у сацыяльных сетках.

Пры ацэнцы Дзённіка ўлічваецца наяўнасць наступных паказчыкаў:

колькасць экскурсій/паходаў, у якіх прынялі ўдзел
(ад 1 да 5);

паўната запаўнення табліц (па экскурсіях/паходах, якія здзейснілі);

выкананыя заданні (для вучняў II і III ступеняў адукацыі, якія
размешчаны ў канцы Дзённіка);

адзнакі аб наведванні экскурсійных аб’ектаў;

спасылкі на фотаздымкі (фотаздымкі павінны быць зроблены на
фоне аб’ектаў і мець подпіс: дата, назва аб’ектаў, мясцовасць);

запіс, які зроблены падчас ці пасля экскурсіі/паходу (разварот
Дзённіка «Для заметок/Мои впечатления»).

Таксама будзе ацэньвацца афармленне, граматнасць і акуратнасць запаўнення Дзённіка.

Конкурсныя матэрыялы накіроўваюцца да 18 лістапада 2022 года ў дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі  «Лідскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства» і на e-mail: t-yarosko@tut.by . Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 53 35 36; +375 29 88 35 860 (Ярошка Т.І., метадыст).

Пераможцы і прызёры Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі ўпраўлення адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.