Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Районная экологическая акция "Сдай батарейку - помоги природе!"

Дата: 17 ноября 2018 в 13:30, Обновлено 17 ноября 2018 в 13:43
588 просмотров

С целью пропаганды экологических знаний и внесения практического вклада в охрану окружающей управлением образования Лидского райисполкома совместно с государственным учреждением образования «Лидский районный экологический центр детей и молодёжи» проведена районная экологическая акция «Сдай батарейку – помоги природе!», приуроченная к Международному дню энергосбережения.

      Сёмы год у Лдскім раёне праводзцца раённая экалагічная акцыя “Здай батарэйку – дапамажы прыродзе!”, арганізатарамі якой выступаюць упраўленне адукацыі Лідскага райвыканкама і дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лідскі раённы экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі”. Галоўныя мэты акцыі - пашырэнне ведаў вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў аб небяспеках, якія ўтойваюць у сабе выкарыстаныя батарэйкі, якую шкоду наносяць навакольнаму асяроддзю і здароўю чалавека, і фарміраванне матывацыі да ўнясення асабістага ўкладу кожнага ў паляпшэнне экалагічнай сітуацыі.

       Вось і ў гэтым годзе акцыя вызвала шырокі водгук. У экалагічнай акцыі паўдзельнічалі 30 устаноў адукацыі Лідскага раёна, у якіх навучаецца 13 380 навучэнцаў.

     Тое, што мерапрыемства праводзіцца штогод, дае станоўчыя вынікі: сабрана 97573 адпрацаваўшых свой тэрмін батарэек. 

      17 лістапада 2018 года арганізатары акцыі запрасілі пераможцаў і прызёраў на заключнае мерапрыемства у Лідскі раённы экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі, дзе яны не толькі атрымалі свае ўзнагароды, але і паўдзельнічалі ў інтэрактым практыкуме “Вялікая бяда ад малой батарэйкі””.

   Лепшым стаў калектыў вучняў і настаўнікаў ДУА “Пескаўскі дзіцячы сад – базаваяй школа” (39,3 батарэйкі на аднаго  вучня), які заняў 1 месца. Другое месца прысуджана ДУА” Мажэйкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” (па 22,5 батарэйкі на кожнага  вучня) і ДУА “Сярэдняя школа №9 г.Ліды” (18,9 батарэек), а трэцяе месца падзялілі паміж сабой ДУА “Сярэдняяй школа № 1 г.Ліды”, ДУА “Сярэдняяй школа № 17 г.Ліды”, ДУА “Крупаўская сярэдняя школа” і ДУА “Мінойтаўская сярэдняя школа”.

     Найбольш значны ўклад у захаванне прыроды ўнеслі школьнікі сярэдняй школы № 17 г.Ліды, якія сабралі батарэйкі агульнай колькасцю - 20 309 штук.

     Упэўнены, што традыцыйнае правядзенне падобных акцый дазволіць паказаць важнасць асабістага, хоць і невялікага, ўкладу ў ахову прыроды і зрабіць значны крок да ўстойлівага развіцця.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.